Навіны

У Гродне рэканструююць цэнтр «Псіхіятрыя-наркалогія». Будзе больш ложкаў, царква і спартыўная пляцоўка

Адзін з будынкаў Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» па вул.Абухава, 38 чакае рэканструкцыя. Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць. Пакуль для праекта распрацоўваюць папярэднюю дакументацыю.

У 2021 годзе «Псіхіятрыі-наркалогіі» бясплатна аддалі былыя «Лячэбна-вытворчыя (працоўныя) майстэрні». Гэта двухпавярховы будынак на 1824,3 кв.м. Яго пабудавалі ў 1983 годзе. Менавіта яго і збіраюцца рэканструяваць.

Што там будзе?

На першым паверсе размесцяць навучальныя класы Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, царкву (ужо працуе — Hrodna.life), архіў, дапаможныя памяшканні. На другім — дзённы стацыянар на 60 ложкаў для псіхічна хворых.

Пры рэканструкцыі мадэрнізуюць сістэму пажарнай сігналізацыі, заменяць грузавы ліфт на пасажырскі, перапрафілююць памяшканні, зробяць туалет для людзей з інваліднасцю на другім паверсе і іншае.

Што зробяць на тэрыторыі?

На вуліцы пашыраць праезную частку, зробяць стаянку як мінімум для 10 аўтамабіляў. Таксама з’явяцца кантэйнерная і спартыўная пляцоўкі, пешаходныя дарожкі, лаўкі і скрыні, частковае азеляненне.

Рэканструкцыя палепшыць якасць і даступнасць лячэння, упэўненыя ва ўстанове. Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама праводзіць папярэднюю закупку да 9 кастрычніка. На дакументацыю выдаткуюць 15 000 рублёў з абласнога бюджэту.

Чытайце таксама: У Гродзенскім цэнтры «Псіхіятрыя-наркалогія» новы галоўны лекар. Раней ён быў судмедэкспертам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025