Навіны

Нерухомасць тыдня: чатырохпакаёвая кватэра ў цёмных танах побач з Нёманам

Чатырохпакаёвая кватэра з цёплай падлогай прадаецца на шостым паверсе дзевяціпавярховіка па зав. Паповіча, 7. «Кожны сантыметр прасторы прадуманы і ўвасоблены з душой», — запэўніваюць у аб’яве прадаўцы.

Дызайн кватэры строгі і не перагружаны. Частка памяшканняў выканана ў элегантных цёмных адценнях «пад дрэва». Цёмныя драўляныя панэлі скарыстаны, напрыклад, у дэкоры сцен у спальні і на кухні. У зале яны суседнічаюць са светлымі шпалерамі.

У кватэры зроблена электрычная цёплая падлога, ёсць кандыцыянер і электракамін. На падлозе — паркет. Дзве лоджыі ўцеплены. У пярэднім пакоі вялікая шафа камандор. Кватэра прадаецца з мэбляй і тэхнікай: посудамыйнай машынай, духавай шафай, халадзільнікам, мікрахвалеўкай, выцяжкай.

Кватэра знаходзіцца ў доме 2011 пабудовы. Агульная плошча жылых і нежылых памяшканняў - 92,3 кв.м., кухня — 11,9 кв.м. Дом абсталяваны сістэмай відэаназірання. «У пад’ездзе чыста і акуратна, добрыя суседзі», — сцвярджаюць прадаўцы. Побач з домам — паркоўкі з дастатковай колькасцю месцаў.

Побач з домам — Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, вучылішча алімпійскага рэзерву, міні-рынак, кінатэатр, банк, магазіны, будуецца царква.

Лесапарк Ласосна — адразу насупраць дома, дастаткова толькі перайсці дарогу. Да пляжу ў Ласосне — 8 хвілін пешшу.

Цана кватэры: $ 93 000.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025