Чатырохпакаёвая кватэра з цёплай падлогай прадаецца на шостым паверсе дзевяціпавярховіка па зав. Паповіча, 7. “Кожны сантыметр прасторы прадуманы і ўвасоблены з душой”, – запэўніваюць у аб’яве прадаўцы.
Дызайн кватэры строгі і не перагружаны. Частка памяшканняў выканана ў элегантных цёмных адценнях “пад дрэва”. Цёмныя драўляныя панэлі скарыстаны, напрыклад, у дэкоры сцен у спальні і на кухні. У зале яны суседнічаюць са светлымі шпалерамі.




У кватэры зроблена электрычная цёплая падлога, ёсць кандыцыянер і электракамін. На падлозе – паркет. Дзве лоджыі ўцеплены. У пярэднім пакоі вялікая шафа камандор. Кватэра прадаецца з мэбляй і тэхнікай: посудамыйнай машынай, духавай шафай, халадзільнікам, мікрахвалеўкай, выцяжкай.






Кватэра знаходзіцца ў доме 2011 пабудовы. Агульная плошча жылых і нежылых памяшканняў – 92,3 кв.м., кухня – 11,9 кв.м. Дом абсталяваны сістэмай відэаназірання. “У пад’ездзе чыста і акуратна, добрыя суседзі”, – сцвярджаюць прадаўцы. Побач з домам – паркоўкі з дастатковай колькасцю месцаў.
Побач з домам – Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, вучылішча алімпійскага рэзерву, міні-рынак, кінатэатр, банк, магазіны, будуецца царква.
Лесапарк Ласосна – адразу насупраць дома, дастаткова толькі перайсці дарогу. Да пляжу ў Ласосне – 8 хвілін пешшу.
Цана кватэры: $93 000.













