Навіны

У Гродне адновяць сквер на Леванабярэжнай. Там з’явяцца месцы для моладзі, прагулак і кафэ

Сквер у межах вуліц Гарнавых, Дарвіна, Леванабярэжнай у Гродне збіраюцца рэканструяваць. Будаўніцтва пачнуць у сакавіку 2025 года. Для пачатку распрацоўваюць перадпраектную дакументацыю.

Што з’явіцца ў скверы:

  • аўтапаркоўка,
  • аглядныя пляцоўкі з агароджай,
  • пляцоўка для нестацыянарнага кафэ,
  • велапаркоўкі,
  • забаўляльная пляцоўка для моладзі,
  • гульнявая пляцоўка для дзяцей,
  • прагулачныя алеі з лавамі і сметніцамі,
  • асвятленне сквера,
  • азеляненне тэрыторыі устойлівым газонам і каштоўнымі пародамі зеляніны.

Магчыма, з’явяцца статуі. Планаванне пешаходных пераходаў і парковак узгодняць з ДАІ. Трэба прадугледзець, каб перамяшчэнне было камфортным для людзей з інваліднасцю, фізічна аслабленых асоб, людзей з каляскамі. Каб аўтамабілі не пранікалі на тэрыторыю для веласіпедыстаў і пешаходаў, усталююць шлагбаўмы і баларды.

Сквер на Леванабярэжнай. Фота з дакументаў дзяржзакупкі

Дакументы на будаўніцтва выдаў гарвыканкам у канцы ліпеня 2024 года. Сквер знаходзіцца на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна» і ў водаахоўнай зоне Нёмана. Пры правядзенні работ абавязковы археалагічны нагляд і ахова археалагічных аб’ектаў.

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць дзяржзакупку, каб вывучыць цану на выраб дакументацыі. На яе плануюць выдаткаваць 12 952.81 рублёў з гарадскога бюджэту. Яна павінна быць гатовая да 4 кастрычніка.

Чытайце таксама: «Наше место»: пара открыла кафе на своем любимом месте в Гродно

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025