Кавярня MyLoverBerry у Гродне ўвяла падвойныя кубкі для тых, хто адчувае мукі выбару. Зараз можна выпіць два напоі адразу. Ва ўстанове адзначаюць, што кубкі шчыльныя — імі можна карыстацца яшчэ доўга.
Гэта адзіныя ў Беларусі DOUBLE BUBBLE, расказалі ва ўстанове. Іх увялі ў сярэдзіне жніўня — колькасць абмежаваная. Але з’явяцца яны пазней і ў верасні. Каштуе такі напой 16 рублёў.
У каментарах новаўвядзенне сустрэлі аднадушна — з захапленнем.
Карыстальніца ў TikTok cartblanche назвала яго напоем «для трывожнікаў» і тых, хто не можа вызначыцца. «Навошта выбіраць, што я буду сёння піць, калі я буду піць два напоі? Ідэальна. Тэлефаную ў паліцыю, гэта незаконна!»
@cartblanche Кто из #гродно ♬ оригинальный звук — тгк: полный карт-бланш
Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна