Навіны

У Гродне на аўкцыён выставілі кватэру з «сюрпрызам»

Нерухомасць знаходзіцца на вуліцы Паповіча, 25 — гэта аднушка ў дзевяціпавярховым доме. Зараз кватэра выстаўлена на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці. Але ёсць нюанс.

Плошча кватэры складае 24,7 кв.м., з іх жылыя — 17,8 метраў. Пачатковая сума лоту — 62 200 руб. Дата аўкцыёну пакуль не прызначана.

Пераможца аўкцыёну атрымае не толькі кватэру, але і даўжніка, які зарэгістраваны і жыве ў памяшканні. Пры адмове былога ўладальніка пакінуць жыллё пасля продажу, яго будуць выселяць праз суд.

Пакупнік павінен будзе самастойна займацца афармленнем пераходу права ўласнасці на нерухомасць.

Кватэры з даўжнікамі прадавалі і раней

Падобны аўкцыён праходзіў у траўні 2023 года. Тады на аўкцыён выставілі двухпакаёвую кватэру ў вельмі запушчаным стане па адрасе Гагарына, 25. У ёй таксама быў зарэгістраваны і пражываў былы ўладальнік. Пачатковая сума лоту складала 59 тыс. руб. З першага разу прадаць праблемную кватэру не атрымалася, бо абвестка пра продаж з’яўлялася яшчэ раз праз год — у чэрвені 2024.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025