Навіны

Цэны кватэр у Гродне працягваюць расці - за год павялічыліся на 5%

За мінулы тыдзень сярэдняя цана кватэры ў Гродне вырасла на 0,4% і склала $ 827 за «метр». Пры гэтым колькасць кватэр у продажы паменшылася на 2,7%. Сітуацыю на рынку гродзенскай нерухомасці за перыяд 26 жніўня — 2 верасня прааналізаваў Realt.by.

Цэны на нерухомасць у Гродне за год выраслі на 5%

Зараз сярэдні кошт квадратнага метра ў аднапакаёвай кватэры складае $ 827 — гэта на 0,8% вышэй, чым тыдзень таму.

Кошт на «метр» у двухпакаёвай кватэры застаўся без змяненняў — $ 852. Трохпакаёвыя кватэры ў сярэднім падаражэлі на 0,9% — $ 807. Агулам за апошні месяц кватэры ў Гродне дадалі ў цане на 0,5%, за год — на 5,1%.

Статыстыка Realt.by заснаваная на цэнах, пазначаных у актуальных аб’явах па продажы кватэр. Цана квадратнага метра па выніках рэальных дамоваў куплі-продажу на другасным рынку звычайна ніжэйшая.

Напрыклад, у траўні 2024 сярэдняя цана квадратнага метра ў Гродне паводле аналізу аб’яваў склала $ 824, але ў рэальных здзелках была ўсяго $ 746.

Як справы з нерухомасцю ў іншых гарадах вобласці

На 0,5% назіраецца рост цэн у Лідзе — у сярэднім «метр» абыдзецца ў $ 654. У Слоніме і Ваўкавыску кошты засталіся на тым жа ўзроўні, што і тыдзень таму — $ 414 і $ 502 адпаведна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025