За мінулы тыдзень сярэдняя цана кватэры ў Гродне вырасла на 0,4% і склала $827 за «метр». Пры гэтым колькасць кватэр у продажы паменшылася на 2,7%. Сітуацыю на рынку гродзенскай нерухомасці за перыяд 26 жніўня – 2 верасня прааналізаваў Realt.by.

Цэны на нерухомасць у Гродне за год выраслі на 5%

Зараз сярэдні кошт квадратнага метра ў аднапакаёвай кватэры складае $827 — гэта на 0,8% вышэй, чым тыдзень таму.

Кошт на «метр» у двухпакаёвай кватэры застаўся без змяненняў — $852. Трохпакаёвыя кватэры ў сярэднім падаражэлі на 0,9% — $807. Агулам за апошні месяц кватэры ў Гродне дадалі ў цане на 0,5%, за год — на 5,1%.

Статыстыка Realt.by заснаваная на цэнах, пазначаных у актуальных аб’явах па продажы кватэр. Цана квадратнага метра па выніках рэальных дамоваў куплі-продажу на другасным рынку звычайна ніжэйшая.

Напрыклад, у траўні 2024 сярэдняя цана квадратнага метра ў Гродне паводле аналізу аб’яваў склала $824, але ў рэальных здзелках была ўсяго $746.

Як справы з нерухомасцю ў іншых гарадах вобласці 

На 0,5% назіраецца рост цэн у Лідзе — у сярэднім «метр» абыдзецца ў $654. У Слоніме і Ваўкавыску кошты засталіся на тым жа ўзроўні, што і тыдзень таму — $414 і $502 адпаведна.