Горад

Гродна трапіў у топ гарадоў Беларусі па колькасці арэндных кватэр

На першым месцы рэйтынгу Мінск, далей ідзе Гродна — ён знаходзіцца вышэй за ўсе астатнія абласныя цэнтры. Іншыя гарады Гродзенскай вобласці ў спіс не патрапілі. Топ гарадоў паводле колькасці арэнднага жылля склаў партал Realt.by.

Колькасць прапаноў у Гродне залежыць ад сезону

Зараз на гродзенскім рынку арэнднай нерухомасці ёсць 200 прапаноў доўгатэрміновай арэнды і амаль удвая больш для здыму пасуткава.

Самая танная кватэра знаходзіцца на вуліцы Пушкіна — двушка абыдзецца ў $ 80 у месяц. Найбольш дарагая кватэра знаходзіцца каля аўтавакзала, уладальнік просіць за чатырохпакаёвае памяшканне $ 800.

Цэны на кватэры ў Гродне ўзрастаюць улетку з-за турыстычнага наплыву, піша s13.ru са спасылкай на Realt.by.

У якім горадзе Беларусі больш за ўсё і менш за ўсё арэндных кватэр

Даражэй за ўсё здымаць жыллё ў Мінску. Тут адна з самых танных кватэр абыдзецца ў $ 200 у месяц, найдаражэйшая — у $ 4000. Агулам на сталічным рынку нерухомасці ёсць як мінімум 800 арэндных кватэр на доўгі тэрмін, пасуткавых — 1300.

Менш за ўсё прапаноў у Брэсце — крыху больш за 90 кватэр у арэнду на месяц і амаль 240 пасуткава. Кошты на жыллё пачынаюцца ад $ 110 і дасягаюць $ 1000 у месяц.

Для складання спісу спецыялісты Realt.by выкарыстоўвалі толькі дадзеныя ўласнага сэрвісу аб’яваў. Пры падліках колькасці арэндных кватэр на іншых пляцоўках вынік можа быць іншым.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025