Будынак, які будуць рэканструяваць. Крыніца: Яндекс.Карты
Будынак на Урыцкага, 21 будуць рэканструяваць. З унутранага боку да яго збіраюцца прыбудаваць новую частку.
Праект прадугледжвае рэканструкцыю будынка шматкватэрнага жылога дома пад шматфункцыянальны будынак з офісамі, звярнуў увагу канал Urban Hrodna.
З заходняга боку будынка да яго хочуць прыбудаваць новую частку. Таксама з заходняга боку запраектавана пляцоўка з месцам для адпачынку. Галоўны ўваход і падыход да яго будзе з вуліцы Калючынскай. Пад’езд да будынка плануюць забяспечыць з унутрыквартальнага праезду паміж вуліцамі Урыцкага і Калючынскай. На гэтым жа праездзе будзе паркоўка на два месцы, адно з іх для людзей з інваліднасцю.
Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць: зробяць сцежкі, азеляняць. Будынак падключаць да інжынерных сетак. Яго архітэктурнае аблічча звяжуць з прылеглымі аб’ектамі шэрагавай гістарычнай забудовы. Участак уваходзіць у зону аховы гістарычнага цэнтра Гродна.
Дом стаіць усутыч да будынку гатэля на Урыцкага, 23. Той будынак меў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, яго цалкам разабралі і ўзвялі нанова.
Грамадскія абмеркаванні справаздачы аб уплыве будоўлі на навакольнае асяроддзе (АУНА) і сход па іх плануюць правесці з 30 жніўня да 1 лістапада 2024 года. Праектную дакументацыю хочуць скіраваць на дзяржэкспертызу ў кастрычніку-снежні. Рашэнне па планаванай дзейнасці прымуць з 15 кастрычніка 2024 да 17 студзеня 2025 г.
Замоўца планаванай дзейнасці - прыватнае прадпрыемства «Росцентрком 2018». Яго дзейнасць — здача ў наём нерухомасці. Кампанія рыхтавала дом да рэканструкцыі яшчэ ў 2019 годзе. Там планавалі зрабіць гандлёва-адміністрацыйны аб’ект.
Дом збудаваны ў 1885 годзе ў стылі эклектыкі. Яго збіраліся зруйнаваць у 2007 годзе, але не змаглі прадаць участак, на якім ён стаіць. Так дом і ўратаваўся да гэтага часу.
Чытайце таксама: Ушчыльненне цэнтра Гродна: на Урыцкага з’явіцца новы будынак. Што там будзе?
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…