Проста ў цэнтры Смаргоні абвалілася частка моста. У гэты час па ім ехала аўтавышка ЖКГ з кіроўцам і пасажырам.



Усё адбылося каля 11:30 на вуліцы Леніна, удакладніў у абласной ДАІ. 42-гадовы вадзіцель і 32-гадовы супрацоўнік працавалі на аўтавышцы ГАЗ, якая належыць мясцовай ЖКГ. Яны мянялі лямпы вулічных ліхтароў. Каб працягнуць працу, ім трэба было праехаць па пешаходнай частцы моста. Кіроўца пачаў рух, а напарнік заставаўся на працоўнай платформе. Мост не вытрымаў цяжару аўтамабіля і абваліўся. Разам з яго часткай у раку Оксну ўпала і аўтавышка з людзьмі. Сур’ёзных траўм удалося пазбегнуць. Праводзіцца праверка інцыдэнту.
Адзін са сведкаў здарэння бачыў на месцы дзве машыны хуткай дапамогі і два аўтамабілі МНС, піша Onliner. Карыстальніца Telegram напісала, што мост даўным-даўно патрабаваў рэстаўрацыі.
Чытайце таксама: Яшчэ адзін мост у цэнтры Гродна будуць рамантаваць. Перабудуюць або ўзмоцняць канструкцыю?