Навіны

Нерухомасць тыдня: трошка з аб’ёмным дызайнам на Дзевятоўцы

Трохпакаёвую кватэру ад гаспадароў з фантазіяй прадаюць на вуліцы Брыкеля ў Гродне. У пакоях — столі складанай формы, ляпніна на арках, паліцы ў сцяне і занаванне ў санвузле.

Кватэра знаходзіцца на сёмым паверсе дзевяціпавярховіка 2002 пабудовы.

У гасцінай спалучаюцца брутальныя скураныя канапы, модныя ў 90-х, і рамантычная арка на месцы дзвярнога праходу. Арка ўпрыгожана ляпнінай і калонамі, яе верхняя частка пераходзіць у аб’ёмную столь, на якой размясціліся шкляныя люстры. З гасцінай можна патрапіць на пастэльна-зялёную кухню. На падлозе — дрэва пры ўваходзе і плітка, выкладзеная паўкругам, пад працоўнай часткай кухні. Абедзенная частка знаходзіцца ў паглыбленні каля акна. Сталовую паспрабавалі аддзяліць ад кухні вельмі маленькім столікам на высокай ножцы.

Столь на кухні таксама стала прасторай для эксперыментаў. У круглым паглыбленні зрабілі дзве дугі, у якія ўбудавалі лямпачкі.

Сцены і падлога ў санвузле аздоблены блакітна-бэжавай пліткай, з гэтага ж матэрыялу выкананы ўбудаваныя паліцы і тумба пад ракавіну. Каб візуальна падзяліць прастору, гаспадары імітавалі ступеністую сценку паміж вялікай кутняй ваннай і ўнітазам. Першапачаткова санвузел быў раздзельным, мяркуючы па чарцяжы з планіроўкай.

У калідоры ўбудаваны аб’ёмныя нішы-паліцы з падсветкай. Складана казаць пра іх функцыянальнасць, гэта хутчэй элемент дызайну ці выставачная прастора для прадметаў дэкору.

Спальня светлая, на столі - люстра-букет. Са спальні ёсць балкон, цалкам абабіты драўлянай вагонкай.

Ёсць яшчэ адзін вольны пакой, у якім можна арганізаваць другую спальню ці кабінет. Паміж пакояў можна заўважыць убудаваныя дзверы шафы-купэ, за якімі схавалася прасторная гардэробная.

Мяркуючы па аб’яве, у кватэры пакінуць бытавую тэхніку і мэблю. Ёсць кандыцыянер і падвал.

Агульная плошча кватэры — 71.6 кв.м.

Цана — $ 72 000.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025