Горад

У Гродне ўсталююць чатыры новыя грамадскія прыбіральні

Кабінкі з’явяцца на стаянцы каля сінагогі, за Домам быту, ва ўрочышчы Пышкі каля Сцежкі здароўя, а таксама ў парку Жылібера замест старой прыбіральні.

У прыбіральнях будзе цёпла зімой, а ноччу будзе гарэць святло

Кабінкі плануюць усталяваць цягам двух дзён. Згодна з інфармацыяй «Гродна Плюс», новыя прыбіральні могуць з’явіцца ўжо 28 жніўня.

Галоўная адметнасць кабінак у тым, што яны аўтаномныя — функцыянуюць без далучэння да каналізацыі і водазабеспячэння. У кожнай прыбіральні будуць тры кабінкі: мужчынская, жаночая і прызначаная для людзей з інваліднасцю.

У іх правядуць электрычнасць, дзякуючы якой кабінкі будуць ацяпляцца зімой. Усе прыбіральні абсталяваны санітарнымі прыладамі.

Чаму новыя грамадскія прыбіральні — гэта важна для Гродна

У цэнтры горада агулам знаходзілася шэсць грамадскіх прыбіральняў.

  • вул. Савецкая, 9 (будынак «Моладзевага цэнтру», уваход з боку вуліцы Кірава),
  • вул. Чырвонаармейская (пад зямлёй ля міжнародных платформ аўтавакзалу),
  • вул. Будзёнага (будынак чыгуначанага вакзала, першы паверх),
  • вул. Замкавая, 21 (сувенірны кіёск на паркоўцы ля рэстарана «Бакст»),
  • вул. Паліграфістаў, 2Б (міні-рынак),
  • Цэнтральны (Скідзельскі) рынак (ніжняя пляцоўка).

Тры з іх працуюць штодзённа. Кругласуткава — толькі дзве, на чыгуначным і аўтавакзалах.

Гродзенцы скардзіліся на адсутнасць кабінак у горадзе. Даступныя прыбіральні не адпавядалі санітарным умовам — у многіх з іх наўпрост не было ўнітазаў і неабходных сродкаў гігіены.

Гродзенскія грамадскія прыбіральні складана знайсці турыстам. А ў гродзенскім ЦУМ (былы гандлёвы дом «Нёман») пасля рамонту колькасць прыбіральняў наогул зменшылася.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025