Кабінкі з’явяцца на стаянцы каля сінагогі, за Домам быту, ва ўрочышчы Пышкі каля Сцежкі здароўя, а таксама ў парку Жылібера замест старой прыбіральні.
У прыбіральнях будзе цёпла зімой, а ноччу будзе гарэць святло
Кабінкі плануюць усталяваць цягам двух дзён. Згодна з інфармацыяй «Гродна Плюс», новыя прыбіральні могуць з’явіцца ўжо 28 жніўня.
Галоўная адметнасць кабінак у тым, што яны аўтаномныя — функцыянуюць без далучэння да каналізацыі і водазабеспячэння. У кожнай прыбіральні будуць тры кабінкі: мужчынская, жаночая і прызначаная для людзей з інваліднасцю.
У іх правядуць электрычнасць, дзякуючы якой кабінкі будуць ацяпляцца зімой. Усе прыбіральні абсталяваны санітарнымі прыладамі.
Чаму новыя грамадскія прыбіральні — гэта важна для Гродна
У цэнтры горада агулам знаходзілася шэсць грамадскіх прыбіральняў.
- вул. Савецкая, 9 (будынак «Моладзевага цэнтру», уваход з боку вуліцы Кірава),
- вул. Чырвонаармейская (пад зямлёй ля міжнародных платформ аўтавакзалу),
- вул. Будзёнага (будынак чыгуначанага вакзала, першы паверх),
- вул. Замкавая, 21 (сувенірны кіёск на паркоўцы ля рэстарана «Бакст»),
- вул. Паліграфістаў, 2Б (міні-рынак),
- Цэнтральны (Скідзельскі) рынак (ніжняя пляцоўка).
Тры з іх працуюць штодзённа. Кругласуткава — толькі дзве, на чыгуначным і аўтавакзалах.
Гродзенцы скардзіліся на адсутнасць кабінак у горадзе. Даступныя прыбіральні не адпавядалі санітарным умовам — у многіх з іх наўпрост не было ўнітазаў і неабходных сродкаў гігіены.
Гродзенскія грамадскія прыбіральні складана знайсці турыстам. А ў гродзенскім ЦУМ (былы гандлёвы дом «Нёман») пасля рамонту колькасць прыбіральняў наогул зменшылася.