Дзень горада Гродна 2022. Фота: архіўны здымак Hrodna.life
Асноўныя святкаванні дня горада Гродна разгорнуцца 7 верасня на гарадскіх плошчах — Савецкай і Леніна. Сярод галоўных падзей: выступленне Стаса Міхайлава, паказ мод і традыцыйны фестываль сыру з народнай дэгустацыяй.
Першыя мерапрыемствы распачнуцца ўжо 6 верасня. На гэты дзень запланавана адкрыццё рэгіянальнай выставы дасягненняў Гродна — працаваць яна будзе да 9 верасня.
Памяць загінулых падчас Другой сусветнай ушануюць ля помніка савецкім воінам і партызанам у парку Жылібера. На «Алеі кіно» адкрыюць новую пліту.
Галоўныя падзеі для гараджан пройдуць 7 верасня. Запланавана работа адразу некалькіх творчых пляцовак. Напрыклад, плошчу Тызенгаўза ўпрыгожаць кветкамі - там пройдзе арт-фестываль «Гарадскія кветкі». На вуліцы Дзяржынскага прадэманструюць цюнінгаваныя аўто і матацыклы.
У парку Жылібера ў вялікага фантана з’явіцца інтэрактыўна-гульнявая зона для дзяцей, ля тэатра лялек — арт-аб'екты з кніг. Насупраць тэатра лялек правядуць выставы дэкаратыўных сабак, а на пляцоўцы ля малага фантану з’явіцца выстава дзіцячых малюнкаў.
На плошчы Леніна з поўдня пачнецца гарадскі канцэрт, на ім выступяць гурты «Аўра», «Баян-Band» і «Добрыя людзі». Святочную праграму на плошчы Леніна завершаць модным паказам.
Асноўным месцам прыцягнення стане Савецкая плошча: з 11 раніцы тут разгорнецца IX фестываль сыру з народнай дэгустацыяй і галасаваннем за лепшы прадукт.
Ужо ўвечары на сцэну выйдзе хэдлайнер свята — выканаўца з Расіі Стас Міхайлаў.
Завершыцца Дзень горада Гродна святочным феерверкам.
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…