Асноўныя святкаванні дня горада Гродна разгорнуцца 7 верасня на гарадскіх плошчах – Савецкай і Леніна. Сярод галоўных падзей: выступленне Стаса Міхайлава, паказ мод і традыцыйны фестываль сыру з народнай дэгустацыяй.
6 верасня стане вядома, які фільм увекавечаць на “Алеі кіно”
Першыя мерапрыемствы распачнуцца ўжо 6 верасня. На гэты дзень запланавана адкрыццё рэгіянальнай выставы дасягненняў Гродна – працаваць яна будзе да 9 верасня.
Памяць загінулых падчас Другой сусветнай ушануюць ля помніка савецкім воінам і партызанам у парку Жылібера. На “Алеі кіно” адкрыюць новую пліту.

7 верасня будуць працаваць 12 пляцовак
Галоўныя падзеі для гараджан пройдуць 7 верасня. Запланавана работа адразу некалькіх творчых пляцовак. Напрыклад, плошчу Тызенгаўза ўпрыгожаць кветкамі – там пройдзе арт-фестываль “Гарадскія кветкі”. На вуліцы Дзяржынскага прадэманструюць цюнінгаваныя аўто і матацыклы.
У парку Жылібера ў вялікага фантана з’явіцца інтэрактыўна-гульнявая зона для дзяцей, ля тэатра лялек – арт-аб’екты з кніг. Насупраць тэатра лялек правядуць выставы дэкаратыўных сабак, а на пляцоўцы ля малага фантану з’явіцца выстава дзіцячых малюнкаў.
На плошчы Леніна з поўдня пачнецца гарадскі канцэрт, на ім выступяць гурты “Аўра”, “Баян-Band” і “Добрыя людзі”. Святочную праграму на плошчы Леніна завершаць модным паказам.
Асноўным месцам прыцягнення стане Савецкая плошча: з 11 раніцы тут разгорнецца IX фестываль сыру з народнай дэгустацыяй і галасаваннем за лепшы прадукт.
Ужо ўвечары на сцэну выйдзе хэдлайнер свята – выканаўца з Расіі Стас Міхайлаў.
Завершыцца Дзень горада Гродна святочным феерверкам.
Праграма на Дзень горада Гродна 2024

6 верасня
- 11:30 — 11:45 – адкрыццё Рэгіянальнай універсітэцкай выставы дасягненняў Гродна (Тэхнапарк ГрДУ, вул. Гаспадарчая, 21А).
- 14:30 – 14:45 – ускладанне кветак ля помніку савецкім воінам і партызанам у парку Жылібера.
- 15:30 – 16:00 – цырымонія адкрыцця ганаровай пліты на “Алеі кіно” па вул. Савецкай, 9.
7 верасня
Плошча Леніна
- 11:00 – 24:00 – праца гандлёвых пляцовак.
- 11:00 – 12:00 – прэм’ера песні пра Гродна і ўзнагароджванне ганаровых грамадзян.
- 12:20 – 21:00 – святочны канцэрт.
- 14:20 – паказ мод «Модны прысуд».
Плошча Тызенгаўза
- 12:00 – 12:15 – адкрыццё арт-фестывалю «Гарадскія кветкі».
- 12:15 – 18:00 – арт-праект па малюнкам на асфальце.
Вуліца Дзяржынскага
- 12:00 – 18:00 – выстава цюнінгаваных машын і матацыклаў.
Парк Жылібера
- 11:00 – 19:00 – кірмаш «Горад-майстроў».
- 12:00 – 19:00 – інтэрактыўная пляцоўка ад БРСМ на сцэне летняй эстрады.
- 13:00 – 16:00 – конкурс традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны» на сцэне летняй эстрады.
- 12:00 – 19:00 – інтэрактыўная пляцоўка ад «Тэхнапарку».
- 19:00 – 24:00 – водна-неонавае шоў у Швейцарскай даліне.
Вуліца Ажэшкі
- 12:00 – 19:00 шоў вулічных тэатраў.
Вуліца Савецкая
- Фестываль тэатраў «Батлейка».
- Танцавальны марафон і шоў мыльных бурбалак.
- Выступленні музыкантаў.
Плошча Савецкая
- 11:00 – 17:00 – фестываль сыру.
- 13:00 – 13:40 – адкрыццё фестывалю сыру.
- 21:00 – 22:00 – выступленне Стаса Міхайлава.
- 22:00 – 22:10 – святочны феерверк.
- 22:10 – 24:00 – музычная праграма ад радыё “Мір”.
Гродзенскі гарвыканкам
- 12:00 – 18:00 – інтэрактыўная спартыўная пляцоўка.
Вуліца Леванабярэжная
- 16:00 – 17:00 – паказальныя выступленні супрацоўнікаў МНС.
Сярэдняя школа №42 (вул. Віктара Глухава, 16)
- 15:00 – 17:00 – раённае свята.
Пляцоўка ГЦ «Парус» (вул. Агінскага, 12)
- 14:00 – 16:00 – свята мікрараёна.



