Навіны

У цэнтры Гродна адкрыўся новы бар з аўтарскімі кактэйлямі і меню на беларускай мове

У дворыку на вуліцы Савецкай, 5 з’явілася новая ўстанова — бар «Дзічка». Ён спецыялізуецца на аўтарскіх кактэйлях. Пры гэтым меню напояў аформлена па-беларуску: знаходзім у ім «Ледзі з Парыжу», «Пацалунак свежасці» і іншыя арыгінальныя назвы. Бар знаходзіцца побач з кавярняй «Джэзва».

Ёсць кактэйлі з кальвадосу і сідр з чорнай парэчкі

Галоўная адметнасць «Дзічкі» — кактэйлі. Пакуль у меню восем аўтарскіх і пяць класічных напояў. Падаюць кактэйлі з кальвадосам, тэкілай і ромам — усе пазіцыі па 15 руб.

Напрыклад, сярод аўтарскіх кактэйляў — «Ледзі з Парыжу»: у напоі спалучаецца джын, вермут, лаванда і лімон. Іншы, «Дзікае сэрца», робіцца на аснове вішнёвай настойкі і лімону, у дадатку — бялок.

Сярод класічных кактэйляў бар прапануе «Порнстар», «Мезодзі шпрыц», «Мезодзі тонік», «Крывавую Мэры» і «Негроні».

Ёсць у «Дзічцы» чатыры віда сідру: вішнёвы, грушавы, з чорнай парэчкі і журавінаў за 6,5 руб., а таксама настойкі за 5 руб.

Распрацавана і меню закусак: спрынг-ролы з крэветкамі, гароднінай або курыцай — цана ад 10 да 13 руб. Ёсць некалькі відаў фрэнч-тостаў: з пепероні, курыцай і ласосем — усё па 15 руб.

Уладальнікі: «Дзічка — пра цеплыню моманту»

«Ты прыйдзеш да нас і адчуеш, што цябе тут добра, зразумела і, быццам бы, ужо знаёма. Дзічка — пра цеплыню моманту, сустрэч і сяброўскіх вячорак, — напісалі ўладальнікі ў Instagram-акаўнце ўстановы.

Бар «Дзічка» працуе ўвесь тыдзень. У пятніцу і суботу з 17:00 да 04:00, а ў астатнія дні з 17:00 да 02:00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025