Навіны

У Гродне перадалі рэчы для дзяцей Данбаса і жыхароў Курска: іх збіралі былая дэпутатка і Аляксей Талай

Ініцыятыва па перадачы рэчаў дзецям з акупаванай Расіяй тэрыторыі сыходзіла ад Беларускага саюза жанчын (БСЖ). Адбылося гэта ў рамках акцыі «Збяром дзяцей у школу». Гэтая ж праўладная арганізацыя вырашыла дапамагчы жыхарам Курскай вобласці, дзе зараз праводзяць аперацыю ўкраінскія войскі. Засвяціўся і фонд Аляксея Талая, кіраўнік якога знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза за падтрымку расійскай агрэсіі.

Прадстаўніцы гродзенскага БСЖ на чале са старшынёй Ірынай Луканскай перадалі фонду Аляксея Талая заплечнікі і канцылярскія прылады — іх атрымаюць дзеці з Данбаса. Таксама БСЖ падрыхтаваў перавязачныя матэрыялы, якія адправяць жыхарам Курска.

Удзелам у акцыі БСЖ хацеў сказаць расіянам, што «мы разам, мы адзіны», паведаміла ў эфіры СТБ Луканская.

Які праект аб’ядноўвае Луканскую і Талая

У 2020 годзе падчас пратэстаў Ірына Луканская з’яўлялася дэпутатам парламента ад Гродна. Яна прымала ўдзел у сустрэчы пратэстоўцаў і прадстаўнікоў улады — тады дыялогу не атрымалася, а чыноўнікі фактычна адмовіліся абмяркоўваць патрабаванні актывістаў па сутнасці.

Сваю пасаду Луканская займала да 2024 года. Зараз чыноўніца ўзначальвае Гродзенскае аддзяленне БСЖ.

Летась Талай тры разы прыязджаў у Гродна. Тады прапагандыст аб’явіў «тэрміновы збор дапамогі дзецям Данбаса» і прасіў гродзенцаў прыносіць прысмакі і сродкі асабістай гігіены.

Разам з БСЖ Талай пачаў праект для інфармавання «аб сітуацыі ў пацярпелых ад ваенных дзеянняў рэгіёнах Данбаса».

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025