Навіны

Пад Гродна абрынуліся два масты — іх змыла вадой у час залевы

Моцны лівень, які прайшоўся па Гродзенскай вобласці 20 жніўня, падмыў падмуркі двух мастоў праз раку Лашанка — у выніку тыя абрынуліся.

Адзін са знішчаных мастоў праз Лашанку знаходзіцца ля вёскі Кунцаўшчына. Іншы — ля Кавалічаў. Абедзве вёскі знаходзяцца ў Індурскім сельсавеце. Трапіць у іх можна іншымі дарогамі.

Мост ля Кунцаўшчыны пабудавалі яшчэ ў савецкія часы — старыя «тэхналогіі не дазволілі вытрымаць тую нагрузку, якая ўзнікла пры ўздыме ўзроўню вады ў рацэ», паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Жук.

Абвал мосту пасля ліўня. Фота: t.me/pul4region

Рамонтныя работы каля моста ўжо пачаліся. Участак дарогі агародзяць і пасыплюць жвірам. Мост плануюць дэмантаваць, а на яго месцы ўзвядуць новы.

Што яшчэ нарабіла непагадзь пад Гроднам

Узровень вады ў Лашанцы падняўся на чатыры метры. Рака выйшла з берагоў і падтапіла двары ў вёсцы Лаша. Але адпампаваць ваду адразу не атрымалася: трэба было дачакацца, пакуль вада вернецца ў свае межы. Мясцовыя жыхары ў выніку здарэння не пацярпелі, адсяляць людзей таксама не будуць.

Агулам у выніку залевы ў Гродзенскай вобласці падтапіла 33 тэрыторыі прыватных дамоў у Гродне, Гродзенскім і Бераставіцкім раёнах. На ўездзе ў вёску Баранава размыла ўзбочыну дарогі.

На 21 жніўня ў Гродзенскай вобласці таксама аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Магчымы моцныя ліўні, шквалісты вецер, ноччу — навальніцы.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025