Горад

Гродзенцы паскардзіліся на смецце каля кафэ ў цэнтры горада: праблему «вырашылі» радыкальна

Перапоўненыя сметніцы, пустыя бутэлькі на зямлі і аб’едкі шаўрмы, якія расцягваюць вароны — такое можна ўбачыць побач з кафэ ў цэнтры Гродна. Уладальніку не раз нагадвалі, што ён абавязаны сачыць за прылеглай тэрыторыяй. Цяпер праблему смецця вырашылі радыкальна — проста закрылі сметніцы.

Гаворка ідзе пра шаўрмічную «Shaw-Books». Гродзенцы скардзіліся на яе ў газету «Гродзенская праўда».

— Уладальніку ўстановы неаднаразова казалі аб тым, што ў дагаворы арэнды ўказана, што ён абавязаны сачыць за чысцінёй прылеглай тэрыторыі. Падобныя заўвагі выніку не прыносяць, — казаў намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскай гарадской ЖКГ Сяргей Сямашка. Камунальшчыкі нават абяцалі скасаваць дамову арэнды, калі ўладальнік кафэ не пачне сачыць на парадкам на тэрыторыі.

Згодна са здымкамі, якія апублікавала выданне, брудна не толькі побач з шаўрмічнай. Перапоўненыя ўрны і раскіданае смецце ёсць і побач з іншымі ўстановамі побач з Маладзёжным цэнтрам «Гродна» і ў дварах паміж Савецкай і Калючынскай.

Няма сметніцы — няма праблемы

Праз тыдзень пасля першай публікацыі праблему «вырашылі»: зараз сметніца побач з шаўрмічнай абцягнута чорнымі пакетамі. Згодна з фота, апублікаванымі «Гродзенскай праўдай», гэта не дапамагло. Цяпер наведвальнікі пакідаюць смецце на летняй верандзе кафэ.

Наведвальнікі: «На сталах свінства, якое не прыбіраюць»

Згодна з водгукамі ў Google Maps, папярэджанні ад ЖКГ прайшлі міма ўладальніка кафэ. Два тыдні таму наведвальніцу Таццяну здзівіла, што ў «самым цэнтры горада, дзе чысціня практычна крышталёвая паўсюль, у гэтым кафэ на сталах свінства, якое не прыбіраюць». Перад тым, як сесці за столік, Таццяне прыйшлося прыбраць рэшты ежы ад папярэдняга наведвальніка.

У папярэдніх водгуках наведвальнікі таксама скардзяцца на ліпкія сталы, крышкі на канапах і агульную антысанітарыю ў кафэ.

На адзін з негатыўных каментароў уладальнік адказаў, што ў кафэ — самаабслугоўванне, а персанал «заўсёды імкнецца хутка прыбраць стол, які вызваліўся».

Чытайце таксама: У Мінску смецце могуць сартаваць неэкалагічна — жыхары занепакоеныя. Даведаліся, ці чакаць такога ў Гродне

Камунальшчыкі: «Раней такога не было»

У ЖКГ адзначаюць, што праблема са смеццем каля кафэ з’явілася паўтары гады таму — гараджане пакідаюць смецце на лавачках і парапетах. «Раней такога не было», — лічыць Сяргей Сямашка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025