Навіны

У Гродзенскай вобласці зноў прадаюць лікёра-гарэлачны завод — за год ён падаражэў на 50%

Лікёра-гарэлачны завод у аграгарадку Мажэйкава Лідскага раёна прадаюць з аўкцыёну. Пачатковая цана — 30 млн рублёў. Яго беспаспяхова спрабавалі прадаць летась. Зараз лот зноў выстаўлены на таргі, а яго цана вырасла на 10 млн рублёў.

Завод займае плошчу амаль 2,6 гектараў. На тэрыторыі знаходзіцца 14 капітальных пабудоў — яны выстаўлены на аўкцыён разам з абсталяваннем.

На заводзе ёсць цэх лікёра-гарэлачных вырабаў на 3,4 тыс. кв.м., спіртасховішча, міні-ЦЭЦ і склад гатовай прадукцыі.

Аўкцыён пройдзе 3 верасня. Пачатковая сума лота — 30 млн рублёў. Упершыню завод выставілі на таргі ў чэрвені 2023 года, тады сума лота склала 20 млн рублёў.

Завод з’явіўся ў 1939 годзе. У 2010 годзе яго рэканструявалі. На прадпрыемстве выраблялі гарэлку, лікёры і брэндзі. Спірт класу «люкс» вытворчасці завода ў Мажэйкаве атрымліваў адзнаку «Найлепшы спірт» на міжнародным конкурсе ў Маскве ў 2012−2013 гадах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025