Навіны

У Гродне прадаюць паўгектара зямлі амаль у цэнтры — але ёсць адзін нюанс

Там павінен з’явіцца будынак грамадскага прызначэння — гандлёвы ці адміністрацыйны цэнтр, банк, грамадскае харчаванне, гатэль ці медцэнтр. Участак ужо спрабавалі прадаць увесну, а пустуе ён 15 гадоў.

На продаж паўторна выставілі права арэнды зямельнага ўчастка па вул. Будзёнага, 42−44. Плошча ўчастка — 0,5 га, пачатковая цана — 123 243 руб. ($ 39 тыс.). Участак можна арандаваць на 50 гадоў.

Пераможца таргоў зможа пабудаваць на ўчастку будынак — але не вышэй за максімальную адзнаку даху суседняга трохпавярховага будынка па Будзёнага, 46.

Забудоўшчык павінен будзе таксама добраўпарадкаваць блізкі бераг ракі Гараднічанка з боку ўчастка і працяг вуліцы Студэнцкая да скрыжавання з вуліцай Будзённага, уключна з праездам і ходнікамі.

Аўкцыён прызначаны на 10 верасня.

Французскі гатэль, які не пабудавалі

Пра планы на аукцыён паведамлялі год таму. Таргі збіраліся прызначыць на кастрычнік-лістапад 2023, але прайшлі яны толькі ў красавіку. Умовы былі такімі ж — і пакупнікоў не знайшлося.

Раней на гэтым месцы размяшчалася першая гродзенская электрастанцыя 1912 гадоў. Яе знеслі ў 2009 годзе, з тых часоў участак пуставаў, а праход ад вуліцы Студэнцкай да Будзёнага быў закрыты. У 2016—2017 гадах тагачасны старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой абяцаў пабудаваць на гэтым участку гатэль Ibis французскай кампаніі Accor hotels. Але праект так і не рэалізавалі. У лютым 2019 года прайшлі грамадскія абмеркаванні: там вырашылі пабудаваць офісны цэнтр, а ў перспектыве разглядалі будаўніцтва гасцініцы і студэнцкага інтэрната.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025