Гродзенец Цёма Амельянчык зафіксаваў “зорны дождж” – метэорны паток Персеіды. Ён распавёў у Instagram, што “праспаў” пік актыўнасці і паехаў на здымкі наступнай ноччу.

Пры падрыхтоўцы гэтага тэксту Hrodna.life выкарыстаў адкрытыя крыніцы і не звязваўся з героем.

“З таго, што мог бачыць абвыкшы да цемры вачэй, налічвала каля 60-70 метэораў у гадзіну, што на парадак пераўзыходзіла мае чаканні, а колькі было не заўважана, або з процілеглага боку неба, захапляе!” – напісаў ён.

Таксама гродзенец убачыў паўночнае ззянне ля гарызонту, што, па яго словах, дадало казачнасці.

– Незвычайна прыгожы Млечны Шлях, ярка зіхатлівы Юпітэр з Марсам, Плеядай, галактыкай Андрамеды побач і М110 (карлікавая эліптычная галактыка ў сузор’і Андрамеды – Hrodna.life) (гэта наогул выбух мозгу🤯 )… І многае мноства сузор’яў удалося назіраць у гэтую бясхмарную, казачную ноч!

Ён будзе чакаць чарговага патоку метэораў.