Альбом “Ethno Style” напісаны ў этна-арт-рок стылістыцы. Аляксандр Краўчук працаваў над ім сем гадоў на пяці музычных студыях.

У альбоме восем кампазіцый, тэксты – на беларускай мове. Агульны час гучання – 60 хвілін. У праекце бралі ўдзел музыканты розных кірункаў, сярод якіх Аляксандр Сапега (Apple Tea) і Аляксандр Старажук (Ляпіс Трубяцкой). Аўтар фота для вокладкі – Ілля Гелей. Бюджэт праекта склаў больш за $5000, падзяліўся Краўчук у сваім Facebook. Альбом выйшаў на мінскай студыі “Kovcheg” у канцы ліпеня 2024 года. Яго можна скачаць на лічбавых платформах, падзяліўся музыка, – праўда, не ўдакладніў, на якіх менавіта.

Аляксандр Краўчук — гродзенскі джазмен і кампазітар, арганізатар канцэртаў у рамках праекту Jazz Stories («Джазавыя гісторыі»). Сам праект джазавых канцэртаў у Гродне, якія на працягу пяці гадоў праходзілі ў двары Новага замка і ва ўнутраным дворыку Музея рэлігіі, зараз на паўзе.