Рэчы, знойдзеныя памежнікамі ў кватэрах беларусаў. Скрыншот відэа Дзяржпагранкамітэта
Супрацоўнікі Смаргонскай памежнай групы 13 жніўня вынялі зброю і камплектуючыя часоў Другой сусветнай вайны і нямецкія знакі адрознення таго ж перыяду з кватэр двух беларусаў. Агляд кватэр праводзілі «ў ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі».
У кватэрах вайскоўцы знайшлі агнястрэльную зброю, камплектуючыя і патроны, штык-нажы, нажы часоў Вялікай Айчыннай вайны. У аднаго з уладальнікаў зброі таксама знайшлі рэчы з нацысцкай сімволікай: знакі са свастыкай, ордэны, узнагароды і асабістыя жэтоны вайскоўцаў фашысцкай Германіі. Усё гэта канфіскавалі і перадалі на экспертызу. На відэа, апублікаваным памежнікамі,
большасць прадметаў знаходзіцца пад шклом, у рамках на сцяне, складзена ў кампазіцыі і, мяркуючы па ўсім, з’яўляецца часткай калекцыі.
У Беларусі за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана адказнасць па частцы 2 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса, падкрэслілі ў ведамстве. Санкцыі артыкула пагражаюць пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў.
За захоўванне нацысцкай сімволікі прадугледжаны штраф да 400 рублёў або адміністрацыйны арышт, або грамадскія работы (арт. 19.10 КаАП Рэспублікі Беларусь).
Чытайце таксама:
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…