Навіны

Нерухомасць тыдня: двухузроўневая кватэра ў адзіным для Гродна надбудаваным пяціпавярховіку

Прадаецца прасторная кватэра на шостым і сёмым паверхах у доме на вуліцы Паповіча, 48. Гэта адзіны ў Гродне пяціпавярховік з надбудаванымі пазней дадатковымі паверхамі. Кватэры на продаж з’яўляюцца там вельмі рэдка. Гэты варыянт спадабаецца тым, хто шануе сонечныя памяшканні і натуральныя матэрыялы ў аздабленні.

Па ўсёй кватэры (акрамя кухні) устаноўлены мансардныя вокны. Сама кухня даволі маленькая, усяго 4,3 кв.м, і падыдзе толькі для гатавання. З кухні ёсць выхад у вялікі пакой на першым паверсе. Прастора занаваная так, што частка яе — гэта сталовая, а частка — жылы пакой. Па фота відаць,
што там арганізавалі гасціную і пастараліся візуальна адгарадзіць яе ад сталовай крэслам.

На другім паверсе размешчаны дзве спальні, адна ў блакітным колеры, іншая — у ружовым. У ружовага пакоя ёсць выйсце ў асабістую ванную.

Падлогі драўляныя. З такога ж матэрыялу выканана лесвіца на другі ўзровень. Пад лесвіцай ёсць дзверы ў «пакой Гары Потэра». Верагодна, там знаходзіцца невялікая кладоўка. З такога натуральнага інтэр'еру выбіваюцца два санвузлы з пластыкавым сайдынгам на сценах і столі.

Прадаўцы абяцаюць, што гэта добры раён для пражывання з развітой інфраструктурай.

Агульная плошча кватэры — 86,9 кв.м. Дом рэканструявалі ў 2000 годзе.

Цана — $ 55 000.

Чытайце таксама: Як перапланаваць аднапакаёўку і вынесці кухню на лоджыю

Што гэта за дом з надбудаванымі паверхамі?

Дом на Паповіча, 48 — адзіны ў Гродне дом з надбудаваным паверхам. У канцы 1990-х — пачатку 2000-х такія паверхі-мансарды прапаноўвалі дабудоўваць да пяціпавярховых панэлькаў і іншых старых дамоў. У 1997 годзе нават прынялі пастанову Савета Міністраў «Аб мерах па арганізацыі мансарднага будаўніцтва». Аднак у Гродне з’явіўся толькі адзін такі дом.

Практыка не прыжылася і ў іншых гарадах Беларусі. У Мінску з таго часу з’явіўся ўсяго дзясятак мансардных паверхаў, надбудаваных над старымі дамамі. Падобная практыка была распаўсюджаная і ў іншых гарадах былога СССР, напрыклад у Маскве, але нідзе не стала масавай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025