Навіны

«Народная дэгустацыя» і майстар-класы ад шэф-кухара. На Дзень горада ў Гродне зладзяць фестываль сыру

Сырны фестываль — 2024 у Гродне пройдзе на Савецкай плошчы 7 верасня, на другі дзень святкавання Дня горада. Запланавана дэгустацыя сыроў для ўсіх ахвотных, выступленні дзяржаўных артыстаў, велатрэк і іншыя актыўнасці.

З’есці сыр і паслухаць Тэа

Арганізатары абяцаюць «шмат сыру». Гродзенцы змогуць паўдзельнічаць у «народнай дэгустацыі» сыроў і майстар-класах ад прафесійнага шэф-кухара. Для дзяцей на фэсце рыхтуюць гульні і конкурсы, а для аматараў актыўнага адпачынку — велатрэк. На свяце абяцаюць нават віртуальную рэальнасць. Вядоўцамі музычнай часткі праграмы будуць Тэа і Вольга Рыжыкава. Пачатак свята ў 11 раніцы.

Што вядома пра фестываль

Фестываль сыру, які ладзіцца з 2013 года, ужо стаў традыцыйнай часткай святкавання Дня горада ў Гродне.

У фэсце ўдзельнічаюць прадпрыемствы з усёй краіны. Напрыклад, у 2017 годзе былі прадстаўлены 63 віды сыроў ад 27 заводаў Беларусі. Наведвальнікаў штогод уражваюць фігуркамі, зробленымі з сыру. Часам форма «скульптур» прысвечана тэматычным святам. Магчыма, сёлета з’явяцца сырныя інсталяцыі да 80-годдзя Гродзенскай вобласці, якая была ўтворана 20 верасня 1944 года. Пакуль арганізатары не спяшаюцца раскрываць усе дэталі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025