Навіны

Самы першы гродзенскі «Белмаркет» на Горкага закрываецца

«Белмаркет», які знаходзіўся на рынку «Карона», прыпыняе сваю працу. Зараз у Гродне засталіся ўсяго дзве крамы папулярнай сеткі.

Новы тавар у «Белмаркет» на вуліцы Горкага не завозілі, а на выхадных рэшткі асартыменту распрадавалі са зніжкамі, паведамляе NewGrodno.by.

«Частку стэлажоў і вітрын разабралі. Многія паліцы былі пустымі», — распавёў адзін з пакупнікоў.

Па тэме: Замест «Белмаркета» — «Маяк»: на Соламавай адкрылі новы дыскаўнтар

«Белмаркет» на рынку «Карона» на вуліцы Горкага адкрылі 30 чэрвеня 2012 года. Гэта была першая крама сеткі ў Гродне. Пазней крамы «Белмаркет» адкрываліся таксама ў гандлёвых цэнтрах «Фламінга» на Соламавай і Кляцкова, а таксама ў іншых месцах горада. У 2017 годзе сетку «Белмаркет» набыла сетка «Гіпа», але рэбрэндынгу не адбылося.

У 2023 годзе «Белмаркет» закрыў чатыры крамы ў Гродне. Тады прычыны выхаду з мясцовага рынку не паведамляліся. Зараз у горадзе засталося толькі два «Белмаркеты»: на Альшанцы і на вуліцы Шчорса.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025