Памідор — адзін з сімвалаў Іўя. Крыніца: ivyenews.by
Іўеўскі раён заняў шостае месца ў антырэйтынгу раёнаў Беларусі з самымі нізкімі сярэднімі заробкамі за першае паўгоддзе 2024. Гэта адзіны раён Гродзенскай вобласці ў спісе. З Магілёўскай вобласці ў спіс самых нізкіх зарплат трапілі чатыры раёны, з Гомельскай — тры, а з Віцебскай — два. Дадзеныя пра сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў Беларусі апублікаваў Белстат.
Самы бедны раён Гродзеншчыны з самымі нізкімі заробкамі — Іўеўскі. Паводле Белстата, сярэдні заробак там складае 1463 руб. На другім і трэцім месцы з нізкімі заробкамі — Свіслацкі (1613 руб.) і Зэльвенскі (1616,7 руб.) раёны.
У Гродзенскай вобласці сярэдні заробак (да выліку падаткаў) склаў 1919 руб. Вышэй толькі ў Гомельскай і Мінскай абласцях — 1945 руб. і 2148 руб. адпаведна.
У параўнанні з леташняй статыстыкай Белстата, заробкі ў самых бедных рэгіёнах Гродзенскай вобласці павялічыліся ў сярэднім на 200 руб. Так у 2023 годзе ў Іўеўскім раёне сярэдні заробак складаў 1279 руб., а ў Свіслацкім — 1290 руб.
У першым паўгоддзі 2024 года самы нізкі заробак сярод абласцей зафіксаваны ў Магілёўскай вобласці — 1787 руб. Найменш у гэтым рэгіёне зарабляюць у Мсціслаўскім раёне — 1414 руб., Слаўгарадскім — 1434 руб., Хоцімскім — 1435 руб. і Клімавіцкім — 1478 руб.
Партал myfin.by склаў паводле дадзеных Белстата спіс раёнаў Беларусі з найгоршымі заробкамі.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…