Навіны

У гарадах Беларусі замерылі якасць паветра: у Гродне — найлепшае з усіх абласных цэнтраў

Паветра ў Гродне ў 2023 годзе было чысцей, чым у іншых абласных цэнтрах Беларусі. Пра якасць паветра ў гарадах расказаў Белстат. На апублікаваныя дадзеныя звярнуў увагу канала Urban Hrodna.

Сярэднегадавы ўзровень утрымання цвёрдых часціц класу PM10 у 2023 годзе склаў у Гродне 7 мікраграмаў на кубічны метр паветра. Гэта ў разы менш за паказчыкі ў любым іншым абласным цэнтры Беларусі. Асабліва кепска выглядае на фоне Гродна Гомель — 44 мікраграмы на кубічны метр паветра. Гэта пры тым, што гранічна дапушчальная канцэнтрацыя такога пылу — 40 мікраграм на кубічны метр.

Што за PM?

— Часціцы класу РМ 10 — гэта пыл і рэчывы дыяметрам ад 10 мікрон і менш,
— Часціцы класу РМ 2,5 — гэта тонкадысперсныя часціцы і пыл ад 2,5 мікрон і менш.

PM 2,5 — гэта больш дробны пыл, які для здароўя больш шкодны, бо можа трапляць глыбока ў лёгкія.

Чаго не расказаў Белстат і дзе знайсці дадзеныя

Афіцыйна ў межах Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Беларусі часціцы PM2,5 манітораць толькі ў Мінску і Жлобіне. Таму пра ўтрыманне ў гродзенскім паветры цвёрдых часцін класу РМ 2,5 Белстат нічога не расказаў.

Вартыя даверу дадзеныя па дробных часціцах у гродзенскіх паветры знайсці няпроста. У межах праекту грамадскага маніторынгу якасці паветра працуе адна кропка на Дзевятоўцы — паводле яе дадзеных канцэнтрацыя дробных часціц большую частку дня складае каля 7 мікраграмаў - гэта ў два разы менш за дапушчальны паказчык. Праўда, цягам дня паказчык можа істотна скакаць уверх і ўніз.

Падобныя лічбы атрымліваюцца ў выніку мадэлявання з дапамогай спутнікавых дадзеных. А вось мадэльныя прагнозы «Яндэкс Карт» паказваюць большае забруджанне — але ўсё яшчэ ў межах дапушчальнай якасці паветра.

У 2021 годзе ўтрыманне ў паветры часціц, у тым ліку класу PM 2,5, у цэнтры Гродна замярала рэдакцыя Hrodna.life. Мы назіралі за паказчыкамі 28 дзён — і палову гэтага часу на вуліцы Кірава забруджанне паветра было большым за дапушчальныя стандарты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Чытай наш лонгрыд: Што з паветрам у Гродне — самым аўтамабілізаваным горадзе Беларусі

Падзяліцца
Меткі: экалогія

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025