У іску ТАА «Флагман М’юзік» аб абароне дзелавой рэпутацыі да Вольгі Бондаравай адмовіў эканамічны суд Гродзенскай вобласці. Пра гэта напісала Бондарава ў сваім Telegram-канале.
Справу разглядала Наталля Карых.
Flagman Music займаецца прадзюсаваннем артыстаў і блогераў, у тым ліку — Дзмітрыя Сіўчыка (Дзім Дзімыча). Бондарава абвінаваціла яго ў ЛГБТ-прапагандзе, негатыўным стаўленні да сілавых структур і матывацыі да сацыяльна небяспечных паводзін. Пасля гэтага кампанія заявіла іск да актывісткі.
Раней іск супраць Бондаравай падаў гродзенскі сайт Grodno.in. Тады бакі прыйшлі да пагаднення праз медыятара.