Новая кропка MC Döner адкрылася ў Гродне па вул. Савецкая, 2А. Там дзейнічае «безліміт напояў». На працягу 30 хвілін пасля замовы можна падліваць сабе газіроўку без абмежаванняў.
У TikTok сцвярджаюць, што гэта адзіная кропка з безлімітам напояў. У каментарах сцвярджаюць, што не.
Установа працуе ў пятніцу і суботу да 4.00. У зале можна пайграць на 8-бітнай прыстаўцы — эмулятары класічнай Dendy пачатку 90-х. Для геймераў ля тэлевізара ляжаць два крэслы-мяшкі. Ёсць летняя тэраса ва ўнутраным дворыку.
@moiseichik Новая точка MC Doner в Гродно😍 #гродно #беларусь #рек #топ #общепит #обзор #кудасходитьгродно ♬ Walking Around — Instrumental Version — Eldar Kedem
У Гродне ёсць яшчэ два пункты гэтай сеткі - у ГЗК «TRINITI» і ў ГЦ «OLD CITY». У MC Döner гатуюць фаст-фуд па турэцкіх рэцэптах: драмы, донеры. Ёсць і бургеры, бульба фры, салаты і дэсерты.
Чытайце таксама: Дзе ў Гродне пакаштаваць самы вялікі (па версіі аўтараў) хот-дог амаль з кілаграм вагой