Алесь Кіркевіч. Фота: героя
Алеся Кіркевіча 2 жніўня прызналі вінаватым паводле двух «экстрэмісцкіх» артыкулаў. Яму прызначылі сем гадоў узмоцненага рэжыму са штрафам у 600 базавых велічынь (24 000 рублёў). У яго канфіскуюць траціну дома ў Віцебскай вобласці.
Алеся Кіркевіча прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361−4 КК і ч.2 арт. 361−4 КК. Завочна Кіркевіча ўзялі пад варту. Тэрмін адбыцця пакарання будуць вылічваць з дня яго фактычнага затрымання. Цяпер Алесь знаходзіцца за мяжой.
Рэчавыя доказы будуць захоўваць у справе. Імі палічылі два CD-R дыска з аўдыё і відэаролікам з назвай: «Бондарева-юродивая. Автор проекта „Трызуб і Пагоня“ о ситуации с беларусским языком/ Мова нанова».
А яшчэ — раздрукаваныя артыкулы з «Белсат» «Идём в сторону Северной Кореи: хвалить режим и искать шпионов. Беларусские гиды — о новых требованиях» і «Радыё Свабода» — «Алесь Кiркевiч: «У сёньняшняй Беларусi надышоў максымальна неспрыяльны час для стварэння беларусскага кантэнту».
Арыштаваная маёмасць — 1/3 долі дом у вёсцы Бычкі Віцебскай вобласці - звернуць у кошт штрафу. З тэлефона і сістэмнага блока арышт знялі.
Працэс супраць гродзенскага журналіста, пісьменніка, былога палітвязня і гісторыка Алеся Кіркевіча распачалі 29 сакавіка. «Гэта толькі пачатак і перспектыва для вялікай колькасці беларускіх эмігрантаў, — пракаментаваў тады для Hrodna.life Алесь Кіркевіч. — Логіка не ў тым, хто і што зрабіў супраць дзяржавы і наколькі гэта „страшна“. Логіка матэрыяльная. Узяць у якасці кампенсацыі за ўяўную шкоду кватэры, дома, машыны… Гэта тысячы адзінак нерухомасці. Гэта толькі пачатак».
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…