Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук у суботу 3 жніўня апублікаваў першыя фота і сторыс. У сторыс ён пакінуў геалакацыю адной з бальніц у Гродне. А 5 жніўня ён распавёў, што «ляжыць у анкалогіі».
Мужчына выклаў скрыншот перапіскі, у якой мужчына, які хварэе на рак, прасіў яго аб дапамозе ў выглядзе сторыс, пастоў або матэрыяльнай падтрымкі. У гэтай перапісцы Вадзім Ермашук і распавёў, што і сам знаходзіцца ў «анкалогіі».
Верагодна, ён знаходзіцца ў анкалагічным аддзяленні Гродзенскай універсітэцкай клінікі.
Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) правёў у калоніі тры гады. Яго асудзілі за нібыта здзек над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370) і абразу прэзідэнта Беларусі (арт.368). Вадзім выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года.
Чытайце таксама: «Планаваў восенню выдаляць — пасадзілі летам». Блогер Vadimati распавёў, як праз турму не паспеў папярэдзіць рак