Навіны

Суд за пратэсты, ліквідацыі і завочны прысуд. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Мінску за ўдзел у пратэстах асудзілі маці і дачку з Гродзеншчыны. У Гродне ліквідуюць габрэйскі фонд «Кіслеў» і міжнароднае навукова-тэхнічнае грамадскае аб’яднанне «Кантэнант». Вользе Вялічцы вынеслі завочны прысуд — дзевяць гадоў калоніі і штраф. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 29 ліпеня па 4 жніўня.

У Мінску за ўдзел у пратэстах асудзілі маці і дачку з Гродзеншчыны

У судзе Кастрычніцкага раёна сталіцы нядаўна па адной крымінальнай справе асудзілі дзвюх жанчын — маці і дачку. Ім вынеслі прысуд за ўдзел у пратэстах па «народным» артыкуле. Вядома пра гэта стала з раскладу суда.

Наталля Ганіберзіна і Мілана Мельнік былі асуджаныя ў судзе Кастрычніцкага раёна сталіцы паводле ч.1 арт. 342 КК за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Звычайна гэты артыкул ставяць у віну ўдзельнікам мірных пратэстных маршаў 2020 года, паведамляе «Зеркало».

46-гадовая Наталля родам з Ліды, па прафесіі яна цырульнік. Яе 25-гадовая дачка Мілана скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і працавала настаўніцай англійскай мовы ў сталіцы, а цяпер выкладае анлайн. Верагодна, абедзве жанчыны жывуць у Гродне.

Які прысуд вынеслі сям'і, невядома. Мяркуючы па сацсетках, прынамсі ў Міланы ён не звязаны з пазбаўленнем волі: яна працягвае весці сваю старонку. А вось у акаўнце яе маці няма ніводнага паста з верасня 2023 года.

У Мінску за ўдзел у пратэстах асудзілі маці і дачку з Гродзеншчыны. Фота: «Зеркало»

Новая «экстрэмісцкая» інфармацыя

TikTok-акаўнт «sport278» і яго лагатып прызнаў экстрэмісцкімі суд Лідскага раёна 24 ліпеня 2024 года.

Новыя «экстрэмісты»

Кулікоў Аляксей Вітальевіч, Пацэнка Вадзім Андрэевіч, Якіменка Андрэй Канстанцінавіч, Багатырэвіч Вадзім Андрэевіч з Гродна, Шведаў Фёдар Пятровіч з Ашмянскага раёна 2 жніўня папоўнілі спіс «экстрэмістаў».

Былы палітвязень Дзмітрый Фурманаў атрымаў Медаль Няскораных

Дзмітрый Фурманаў, сябра ініцыятыўнай групы па вылучэньні ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, атрымаў Медаль Няскораных імя Ларысы Геніюш. Ён прысуджаецца за «значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды».

Пра гэта заявілі ў час трэцяй канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні, піша «Свабода».

Дзмітрый і Вольга Фурманавы. Пасля пераследаў у Беларусі яны жывуць у Вільні, адкрылі бізнес і чакаюць дзіця

Ігара Банцэра дапыталі па справе са зброяй. Ён будзе чакаць выкліку ў суд

Былы палітзняволены музыкант Ігар Банцэр прайшоў допыт па справе яго затрымання са зброяй у Міністэрстве сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве. Гэта лічыцца працэсуальнымі дзеяннямі дасудовага характару. Ігар не пагадзіўся з выстаўленымі артыкуламі. Ён будзе чакаць выкліку ў суд.

Ігар Банцэр у Варшаве. Фота: Аляксандр Валодзін

Блогер Vadimati апублікаваў першае фота пасля калоніі

Былы палітвязень Вадзім Ермашук раніцай 3 жніўня апублікаваў першае фота ў сваім акаўнце ў Instagram пасля вызвалення з калоніі. Мужчына пакінуў фота без подпісу. За дзве гадзіны яно набрала 500 лайкаў і 50 каментароў.

Вадзім Ермашук пасля вызвалення. Фота: instagram.com/ermashukvadimati/

Вользе Вялічцы вынеслі завочны прысуд — 9 гадоў калоніі

Былой дырэктарцы Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вользе Вялічцы 2 жніўня вынеслі прысуд — дзевяць гадоў пазбаўлення волі і штраф 12 000 рублёў (300 базавых велічынь). Таксама Вялічка на пяць гадоў пазбаўленая права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў і юрыдычна значных дзеянняў.

Псіхолаг Вольга Вялічка

У Гродне ліквідуюць яўрэйскі фонд «Кіслеў»

Пасяджэнне аб ліквідацыі мясцовага культурна-асветніцкага дабрачыннага фонду «Кіслеў» пройдзе 16 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе. Таксама ліквідуюць міжнароднае навукова-тэхнічнае грамадскае аб’яднанне «Кантэнант» у Смаргоні. Суд пройдзе 8 жніўня.

Натан Шамсутдзінаў-кіраўнік дабрачыннага фонду"Кіслеў". Фота: Hrodna.life

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024