Навіны

У беларусаў запыталі пра найлепшыя турыстычныя напрамкі. Вось якое месца заняў Гродна

Гродна — горад, які часцей за ўсё беларусы раяць паглядзець знаёмым. Разам з пасёлкам Мір Гродна трапіў і ў топ-5 найбольш папулярных турыстычных напрамкаў сярод беларусаў. Такія вынікі даследавання, якое правёў Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук.

У даследаванні, якое праводзілася з красавіка па чэрвень 2024 года, 92,6% беларусаў разглядаюць сваю краіну як месца для адпачынку, паведамляе БелТА.

Найчасцей рэкамендуюць Гродна, Мір і Белавежскую пушчу

Сярод месцаў, якія варта паглядзець у Беларусі, знаёмыя і калегі ўдзельнікаў апытання часцей за ўсё раілі Гродна — так сказалі 11,5% апытаных. У спіс рэкамендацый з Гродзенскай вобласці таксама трапілі Мір — 9,6% і Белавежская пушча — 6,6%.

Мірскі замак заняў першае месца ў топ-10 турыстычных аб’ектаў, якія ўдзельнікі апытання лічаць візітнай карткай Беларусі — 16,8%. На шостым месцы топа — Белавежская пушча (7,4%), на сёмым — Мір (5,7%), Гродна на восьмым (4,5%).

Чытайце таксама: Самы нізкі паказчык па краіне: у Гродзенскай вобласці толькі тры гасцініцы атрымалі «зорачкі»

Гродна ў топе — але не на першым месцы

Найбольш папулярны горад, які беларусы наведалі з турыстычнымі мэтамі ў апошні раз — Мінск 20,6%. На другім месцы Брэст — 19,5%, на трэцім Гродна — 15,3%. Віцебск наведала 8,6% турыстаў, Мір — 8,2%.

Сярод абласных цэнтраў найбольш папулярным напрамкам для падарожжаў стаў Брэст — 9,2%. Віцебск — 8,2%, Мінск — 7,1%, Гродна — 6,7% і Гомель — 3,5%.

Самы папулярны замежны напрамак у беларусаў — Расія (44,3%), Турцыя (15,1%) і Егіпет (7,1%).

Чытайце таксама: Якія сувеніры прывезці з паездкі ў Гродна

Падзяліцца
Меткі: турызм

Апошнія запісы

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025

У Ваўкавыску судзяць 16-гадовага студэнта. Ён сарваў сцяг

Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК "Здзек з…

21 студзеня 2025