Былы палітвязень Вадзім Ермашук раніцай 3 жніўня апублікаваў першае фота ў сваім акаўнце ў Instagram пасля вызвалення з калоніі. Мужчына пакінуў фота без подпісу. За дзве гадзіны яно набрала 500 лайкаў і 50 каментароў.
На фота бачна, што мужчына адчувальна схуднеў, а пад вачыма з’явіліся маршчыны.
Вось што пішуць яму ў каментарах:
- «Наконец-то 🙏. Я уже давно знала, что Вадим в Гродно, ждала того дня, когда будут знать все!!! С возвращением человек с огромным сердцем!!!»
- «На днях подсчитывала когда ты там выйдешь!»
- «Здорова! Где пропадал?»
- «Кто очень скучал и рад — помогите человеку материально. Это ему сейчас более необходимо, чем вы можете себе представить».
Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года. Ён правёў у калоніі тры гады пасля суда за здзек над дзяржаўнымі сімваламі (арт.370) і абразу прэзідэнта Беларусі (арт. 368).