Былой дырэктарцы Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вользе Вялічцы 2 жніўня вынеслі прысуд — дзевяць гадоў пазбаўлення волі і штраф 12 000 рублёў (300 базавых велічынь), паведамляе «Гродно Плюс».
Таксама Вялічка на пяць гадоў пазбаўленая права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў і юрыдычна значных дзеянняў.
У дачыненні да яе пачалі працэс спецвытворчасці 5 сакавіка. Судзілі яе па сямі артыкулах КК:
- арт. 342 ч. 1 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
- арт. 367 ч. 2 КК — Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- арт. 210 ч. 3 КК — Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі;
- арт. 203. 1 ч. 3 КК — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
- арт. 361. 4 ч. 2 КК — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 130 ч. 1 КК — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 193. 1 КК — Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці (выключана з 19.07.2019).
У прыватнасці, яе судзілі за інтэрв'ю «экстрэмісцкаму фарміраванню» і распаўсюджванне персанальных дадзеных суддзі суда Ваўкавыскага раёна без яго згоды.
Суддзя — Дзмітрый Бубенчык.
Чытайце таксама: «Людзі баяцца гэтага слова з трох літар». Псіхолаг Вольга Вялічка пра жанчын з анкалагічнымі дыягназамі і пра тое, як быць іх блізкім