Натан Шамсутдзінаў-кіраўнік дабрачыннага фонду"Кіслеў". Фота: Hrodna.life
Пасяджэнне аб ліквідацыі мясцовага культурна-асветніцкага дабрачыннага фонду «Кіслеў» пройдзе 16 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе.
UPD 2 кастрычніка. Фонд ліквідаваны.
Пазоўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Святлана Даўгашэй.
Арганізацыю зарэгістравалі ў жніўні 2018 года па вул.Вялікая Траецкая, д. 59А — гэта адрас сінагогі ў Гродне. Дырэктарам быў актывіст Натан Шамсутдзінаў.
Кіслеў - трэці месяц яўрэйскага календара. 25 кіслева адзначаецца свята Ханука.
Запісы ў сацсетках і справаздачы на сайце заканчваюцца ў 2021 годзе.
У мэтах арганізацыі — умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці яўрэйскага народа, захаванне і развіццё яўрэйскай культуры, гісторыі і традыцый. Таксама яны дапамагалі бяздомным жывёлам і праводзілі акцыі ў памяць аб Другой сусветнай вайне.
Таксама ліквідуюць міжнароднае навукова-тэхнічнае грамадскае аб’яднанне «Кантэнант» у Смаргоні. Суд пройдзе 8 жніўня.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…