Пасяджэнне аб ліквідацыі мясцовага культурна-асветніцкага дабрачыннага фонду «Кіслеў» пройдзе 16 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе.

UPD 2 кастрычніка. Фонд ліквідаваны.

Пазоўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Святлана Даўгашэй.

Арганізацыю зарэгістравалі ў жніўні 2018 года па вул.Вялікая Траецкая, д. 59А — гэта адрас сінагогі ў Гродне. Дырэктарам быў актывіст Натан Шамсутдзінаў.

Кіслеў - трэці месяц яўрэйскага календара. 25 кіслева адзначаецца свята Ханука.

Запісы ў сацсетках і справаздачы на сайце заканчваюцца ў 2021 годзе.

У мэтах арганізацыі — умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці яўрэйскага народа, захаванне і развіццё яўрэйскай культуры, гісторыі і традыцый. Таксама яны дапамагалі бяздомным жывёлам і праводзілі акцыі ў памяць аб Другой сусветнай вайне.

Таксама ліквідуюць міжнароднае навукова-тэхнічнае грамадскае аб’яднанне «Кантэнант» у Смаргоні. Суд пройдзе 8 жніўня.