Навіны

На мяжы пабудуюць яшчэ адзін Duty Free. Даведаліся, дзе менавіта

Магазін бяспошліннага гандлю пабудуюць каля аўтадарожнага пункта пропуску «Лоша — Шумскас». На гэта плануюць выдаткаваць пяць месяцаў - са жніўня да снежня 2024 года.

Упраўленне капітальнага будаўніцтва Астравецкага раёна шукае арганізацыю для будаўніцтва і абслугоўвання крамы. На будаўніцтва выдаткуюць крыху больш за 1 310 130 рублёў. З абсталяваннем — 1 511 397 рублёў.

Заказчык перамоў - Гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Дыпмаркет». Гэта фірма ў структуры Упраўлення справамі Прэзідэнта, якой падпарадкоўваюцца крамы бяспошліннага гандлю ў мінскім аэрапорце і ў некаторых наземных пунктах пропуску.

Пункты пропуску «Лоша-Шумскас» закрытыя — так вырашыла Літва. На гэты момант на мяжы з Літвой працуюць толькі пункты пропуску «Каменны Лог» і «Беняконі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025