Магазін бяспошліннага гандлю пабудуюць каля аўтадарожнага пункта пропуску “Лоша — Шумскас”. На гэта плануюць выдаткаваць пяць месяцаў – са жніўня да снежня 2024 года.
Упраўленне капітальнага будаўніцтва Астравецкага раёна шукае арганізацыю для будаўніцтва і абслугоўвання крамы. На будаўніцтва выдаткуюць крыху больш за 1 310 130 рублёў. З абсталяваннем – 1 511 397 рублёў.
Заказчык перамоў – Гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Дыпмаркет”. Гэта фірма ў структуры Упраўлення справамі Прэзідэнта, якой падпарадкоўваюцца крамы бяспошліннага гандлю ў мінскім аэрапорце і ў некаторых наземных пунктах пропуску.
Пункты пропуску “Лоша-Шумскас” закрытыя – так вырашыла Літва. На гэты момант на мяжы з Літвой працуюць толькі пункты пропуску “Каменны Лог” і “Беняконі”.



