Навіны

Уладальнік сеткі фітнэс-клубаў у Гродне і Мінску раздрабіў бізнэс, каб сэканоміць на падатках

Прадпрымальнік заснаваў у Гродне і Мінску сетку фітнэс-клубаў. Каб пазбегнуць выплаты падаткаў, ён раздрабіў бізнэс на некалькі частак. За тры гады мужчына недаплаціў больш за паўмільёна рублёў і патрапіў пад увагу дзяржкантролю. Hrodna.life паспрабаваў высветліць, якія фітнэс-клубы належылі бізнэсмэну.

Не даплацілі амаль 600 тыс. рублёў падаткаў

Супраць прадпрымальніка ўзбуджана крымінальная справа УДФР Гродзенскай вобласці. Падчас ператрусаў супрацоўнікі Камітэта дзяржнаўнага кантролю (КДК) канфіскавалі дакументы і чарнавыя запісы, якія ўказвалі на супрацьпраўную дзейнасць уладальніка сеткі фітнэс-клубаў.

Згодна з імі, мужчына раздрабіў бізнэс, каб выплачваць падаткі па спрошчанай схеме. Вядома, што ў Мінску мужчына дадаткова зарэгістраваў пяць падкантрольных кампаній. Паміж імі ён фіктыўна размяркоўваў выручку, якую атрымліваў ад асноўнай фірмы.

За тры гады драблення бізнэсу арганізацыя недаплаціла больш за 580 тыс. рублёў у кошт падаткаў, паведамілі ў КДК.

На маёмасць падазраванага накладзены арышт, ідзе папярэдняе следства.

У чарговую трэнажорную залу інвеставалі $ 350 тыс.

На здымках, апублікаваных КДК, бачна назва сеткі фітнэс-клубаў у Мінску — гэта спартыўныя залы «Gym 24».

Як і адзначалася ў матэрыялах справы, усяго залаў пяць. Частка з іх знаходзяцца ў цэнтры горада, астатнія — у спальных раёнах.

Першы «Gym 24» адкрыўся ў 2018 годзе. Тады ён уражваў сваёй тэхналагічнасцю: абанемент набываўся выключна анлайн, трапіць унутр залы можна было праз біяметрыю — спецыяльныя ўстанова сканавала пальцы наведвальнікаў. Адзначыўся першы зал і тым, што ён працаваў кругласуткава.

Інвестарамі «Gym 24» сталі бізнэсмэны з Літвы — Аданіс Грыгаравічус і Арвідас Рэпшас.

Падчас адкрыцця апошняга філіяла на Машэрава 17/3 у 2023 годзе супрацоўнікі адзначалі — інвестыцыі ў новы зал «можна ацаніць у $ 350 тысяч долараў».

Hrodna.life паспрабаваў высветліць, якія фітнэс-клубы належылі бізнэсмэну ў Гродне, але адпаведнай інфармацыі не знайшоў.

Чытайце таксама: Гродзенскі бізнэсовец Віктар Рукша выйшаў на волю

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025