Кватэра на Парахавой. Фота: "Куфар"
Прадаецца кватэра ў маналітным доме насупраць аўтавакзала. Рамонт у ёй незвычайны: спалучаюцца элементы мадэрна і рустыкальнага стылю, а цэнтр гасцінай займае круглая калона-шафа.
Кватэра знаходзіцца ў доме на вул. Парахавая, 9. Яна размешчана на перадапошнім паверсе 11-павярхоўкі. Жылая плошча — 62,2 м².
У інтэр'еры выкарыстоўвалі дрэва натуральнага і чырвонага колераў і люстраныя паверхні. На падлозе — мазаіка з дрэва і пліткі. Па ўсёй кватэры ёсць украпванні элементаў мадэрна пачатку XX стагоддзя. Інтэр'ер можна назваць эксперыментальным і нават злёгку эксцэнтрычным.
У цэнтры гасцінай — подыум-сцэна, на якой усталяваны паўкруглая шафа і зроблена месца пад тэлевізар. У спальні - ложак з чырвоным пад галаву ў форме сэрца.
З кухні ёсць выхад на вялікую лоджыю з вокнамі практычна ў падлогу, адкуль адкрываецца від на горад. У кватэры — «паўтара» санвузла. Адзін — туалет, і другі — памяшканне з ваннай, унітазам і бідэ.
Кватэра знаходзіцца ў маналітным доме, таму ў ёй можна будзе зрабіць перапланіроўку на свой густ. Кватэру можна не толькі купіць, але і абмяняць — напрыклад, на дзве меншыя.
У пешаходнай даступнасці знаходзіцца гістарычны цэнтр, рынак, крамы, рэстараны, аўто і чыгуначны вакзалы.
Кошт — $ 119 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: кватэра з вельмі класічным рамонтам і чорным унітазам
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…
Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…