Навіны

Палітвязняў пазбаўляюць спатканняў і пасылак, затрымалі маці палітвязня. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Аднаго палітвязня пазбавілі чарговага кароткатэрміновага спаткання. Другому — не перадалі вітамінную пасылку. Супраць мамы анархіста Францкевіча распачалі крымінальную справу. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 22 па 28 ліпеня.

Палітвязня пазбавілі чарговага кароткатэрміновага спаткання

За якое парушэнне Уладзіміра Гундара пазбавілі спаткання, ён не ведае.

— У яго ўжо зноў было нейкае правапарушэнне, праз якое яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання, якое павінна быць яшчэ толькі ў верасні, але наперад яго ўжо пазбавілі. Ён сам не ведае, за што. Нават нічога не тлумачылі, проста сказалі, што пазбавілі і ўсё. І нават не ведае, на які тэрмін, — паведамілі сваякі «Беларускаму радыё рацыя».

Уладзімір Гундар. Фота: «Гродненская правда»

Палітвязню Дзянісу Івашыну не дайшла «вітамінавая» пасылка

Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын напісаў заяву на ліст. Але пасылка вярнулася блізкім з подпісам «па дадзеных ПУ8 не паложана».

«Ужо некалькі месяцаў дзейнічае ці то негалосная, ці то афіцыйная забарона дасыланьня вязьням ня толькі лекаў, але й вітамінаў без папярэдняга ўзгадненьня з мэдыкамі закрытых установаў. Як палітвязьням (зрэшты й звычайным непрывілеяваным зьняволеным) складана проста патрапіць да доктара, мяркую, тлумачыць вам ня трэба. Атрымаць дазвол на неабходныя лекі (а цяпер ужо і вітаміны) — неймаверна цяжка», — напісала яго жонка Вольга.

Пасылка Івашыну. Фота: блізкія палітвязня

Супраць мамы анархіста Францкевіча распачалі крымінальную справу

Супраць Таццяны Францкевіч, мамы асуджанага на 16 гадоў анархіста Аляксандра Францкевіча, завялі крымінальную справу. Таццяну абвінавачваюць паводле артыкула аб удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» (артыкул 361−1 КК), паведамляе «Медиазона» са спасылкай на актывістку Яўгенію Доўгую.

Пра затрыманне Таццяны стала вядома 19 ліпеня, яе разам з сястрой затрымалі, калі яны прыехалі з перадачай для Аляксандра ў ваўкавыскую калонію.

Пазней яе і яе сястру Наталлю Лабацэвіч прызналі палітзняволенымі. Іх абвінавачваюць па арт. 361−4 КК у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Таццяна Францкевіч. Фота: «Медиазона.Беларусь»

Пяць сілавікоў са зброяй затрымалі «нацыста» ў Гродне

У сацсетках хлопец размясціў нацысцкае прывітанне. На руцэ ў яго набіта татуіроўка «Чорнае Сонца».

Верагодна, ён быў выхаванцам Крывіцкага спецыяльнага лячэбна-выхаваўчага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу ў 2023 годзе. Хлопец ужо судзімы за хуліганства і крадзеж.

Анджэй Пачобут дагэтуль знаходзіцца ў ПКТ

«На жаль, няма інфармацыі пра Анджэя. Ён працягвае знаходзіцца ў Наваполацку, сядзіць у ПКТ у ізаляцыі і нічога не адбываецца. Уся гэтая інфармацыя, якая гуляла апошнія месяцы, некаторыя казалі, што яго выпусцілі, некаторыя казалі, што яго вазілі на мяжу. Вядома, усё гэта няпраўда, усё гэта фэйкі. Нам вельмі прыкра, што такія сітуацыі адбываюцца. Сітуацыя з Анджэем застаецца вельмі складанай і на сёння дзень мы не бачым яе паляпшэння», — сказаў віцэ-старшыня Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі, паведамляе «Беларускае радыё рацыя».

Анджэй Пачобут. Фота: БелТА

У краме палітвязня Фурманава ў Вільні разбілі акно

На будынку беларускай крамы Kropka ў Вільні ўначы 28 ліпеня невядомыя напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Надпіс зроблены на літоўскай мове. Акрамя гэтага, у краме разбілі акно.

Разбітая вітрына ў краме былога палітвязня. Фота чытача «Новой газеты.Балтия»

У Гродне затрымалі мужчыну — ён зняў чэргі ў ДАІ

У Гродне затрымалі мясцовага жыхара. Ён зняў відэаролік з чаргой у РЭА ДАІ на пастаноўку і зняцце з уліку аўтамабіляў. Пазней яго апублікавалі каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі. Улады палічылі, што мужчына зняў відэа «дзеля штучнага нагнятання абстаноўкі».

Затрыманы за відэаролік. Скрыншот Hrodna.life

Пракурор заступіўся за зняволенага ў Гродне: яму знялі забарону на пасылкі

Зняволенаму ў калоніі № 11 у Ваўкавыску забаранілі выдаваць пасылкі. Так вырашыў судовы выканаўца. Мужчына не пагадзіўся з ім. Ён звярнуўся да пракурора Гродзенскай вобласці Аляксандра Жукава.

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025