Навіны

У Гродне затрымалі мужчыну — ён зняў чэргі ў ДАІ

У Гродне затрымалі мясцовага жыхара. Ён зняў відэаролік з чаргой у РЭА ДАІ на пастаноўку і зняцце з уліку аўтамабіляў. Пазней яго апублікавалі каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі. Улады палічылі, што мужчына зняў відэа «дзеля штучнага нагнятання абстаноўкі».

Сам гарадзенец распавёў на відэа затрымання, што не чакаў, што гэта выкліча такі рэзананс і негатыўныя каментары на адрас супрацоўнікаў.

Затрыманы за відэаролік. Скрыншот Hrodna.life

У мужчыны знайшлі «БЧБ-падпіскі», распавялі сілавікі. У 2020 і 2021 годзе гродзенец прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце «План «Перамога» «з цікаўнасці», як распавёў ён на відэа.

Што пагражае мужчыну і на волі ён, невядома.

А іншыя меры будуць?

МУС паведаміла, што сітуацыя ў рэгістрацыйным падраздзяленні ДАІ УУС Гродзеншчыны знаходзіцца на кантролі міністра. Прычынай перарэгістрацыі сталі новыя патрабаванні ЕС: у аўтамабілі абавязкова павінен знаходзіцца яго ўладальнік. У ДАІ прыйшлі дадатковыя супрацоўнікі, а час працы павялічылі з 7:00 да 17:00. Сярод мер таксама было знайсці тых, хто «штучна нагнятаюць абстаноўку і ажыццяўляюць інфармацыйныя ўкіды, якія не адпавядаюць рэчаіснасці».

«Нягледзячы на тое, што заканадаўствам вызначаны тэрмін ажыццяўлення працэдуры рэгістрацыі транспарту да 7 дзён, яна займае не больш за суткі», — адзначылі ў МУС.

Чытайце таксама: Калі аўто ў лізінг — вы не патрапіце ў Польшчу. На мяжы ўзмацнілі патрабаванні да перасячэння

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025