У Гродне затрымалі мясцовага жыхара. Ён зняў відэаролік з чаргой у РЭА ДАІ на пастаноўку і зняцце з уліку аўтамабіляў. Пазней яго апублікавалі каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі. Улады палічылі, што мужчына зняў відэа «дзеля штучнага нагнятання абстаноўкі».
Сам гарадзенец распавёў на відэа затрымання, што не чакаў, што гэта выкліча такі рэзананс і негатыўныя каментары на адрас супрацоўнікаў.
У мужчыны знайшлі «БЧБ-падпіскі», распавялі сілавікі. У 2020 і 2021 годзе гродзенец прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце «План «Перамога» «з цікаўнасці», як распавёў ён на відэа.
Што пагражае мужчыну і на волі ён, невядома.
А іншыя меры будуць?
МУС паведаміла, што сітуацыя ў рэгістрацыйным падраздзяленні ДАІ УУС Гродзеншчыны знаходзіцца на кантролі міністра. Прычынай перарэгістрацыі сталі новыя патрабаванні ЕС: у аўтамабілі абавязкова павінен знаходзіцца яго ўладальнік. У ДАІ прыйшлі дадатковыя супрацоўнікі, а час працы павялічылі з 7:00 да 17:00. Сярод мер таксама было знайсці тых, хто «штучна нагнятаюць абстаноўку і ажыццяўляюць інфармацыйныя ўкіды, якія не адпавядаюць рэчаіснасці».
«Нягледзячы на тое, што заканадаўствам вызначаны тэрмін ажыццяўлення працэдуры рэгістрацыі транспарту да 7 дзён, яна займае не больш за суткі», — адзначылі ў МУС.
Чытайце таксама: Калі аўто ў лізінг — вы не патрапіце ў Польшчу. На мяжы ўзмацнілі патрабаванні да перасячэння