Навіны

Хапіла на месяц: берагі Гараднічанкі, якія цалкам узялі ў бетон, ужо пачалі разбурацца

Пасля моцных дажджоў пачалі разбурацца берагі Гараднічанкі ў месцы ўпадзення рэчкі ў Нёман. Іх цалкам заклалі бетонам у час рэканструкцыі маста па вуліцы Рыбацкай. Добраўпарадкаванне берагоў скончылі ў канцы чэрвеня, але, магчыма, будаўнікам давядзецца туды вярнуцца.

Фота апублікаваў у групе «ГРОДНА» ў Facebook Аляксандр Архіпаў. Гродзенец і раней адзначаў, што ніжні ярус бетонных умацаванняў берага не быў ніяк замацаваны. На ягоную думку, так рабіць нельга.

«Пару ліўняў і змые ці апусціцца! Калісьці ў старыя часы забівалі ў вусце драўляныя палі, гадоў 10 таму яшчэ былі бачныя ў створы левага берага», — пісаў Аляксандр у групе «ГРОДНО» у Facebook. І меў рацыю.

«А я папярэджваў, што нельга так будаваць! Год Якасці!» — напісаў ён у сацсетцы аб разбурэннях, якія пачаліся на берагах ракі.

У той жа групе крытыкаваў добраўпарадкаванне рэчышча Гараднічанкі і архітэктар Аляксандр Штэн:

«Дызайнам і не пахне, да таго ж небяспечнае. Калі ветрам здзьме капялюш у гэты канал, то развітвайцеся з ім. Да вады не падысці. Чым больш бетону, тым больш бруду. Гараднічанка замест зялёнай прагулачнай артэрыі горада ператворыцца ў дыхтоўную сцёкавую канаву. Дысананс з гістарычнымі ландшафтам і забудовай відавочны. Не трэба быць прафесіяналам. Натуральныя берагі хоць неяк самі чысцяць ваду, якая зліваецца ў рачулку. Адна надзея, што трава расце скрозь гэтую бетонную кальчугу».

Чытайце таксама: Добраўпарадкаваць набярэжную Нёмана плануюць да 2028 года

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025