Навіны

«Жыць можна і на кватэры». Рэктарка ГрДУ завяла Tiktok — ёй пачалі пісаць пра дрэнныя інтэрнаты і карпусы

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка завяла TikTok і паказала галоўны корпус універсітэта. Пад ролікам пакінулі больш за 240 каментароў. Большасць — станоўчыя, вялікая частка — ад бацькоў студэнтаў і выпускнікоў. Карыстальнікі пачалі пісаць і негатыўныя водгукі - пра ўмовы ў карпусах і інтэрнатах. Паглядзелі, як Ірына на іх адказвае.

Рэдакцыя Hrodna.life захавала аўтарскае напісанне.

Інтэрнаты

«заведение может и неплохое, но общаги ужас… один душ на всё Гродно и в одной комнате метр на метр 4 человека…» — напісаў Юрый.

«Не утрируйте, пожалуйста! Мы работаем над строительством новых общежитий! Но главное ведь качество образования! Жить можно и на квартире!», — адказала Кітурка.

«Закончила в 2020 году. И как бы вам сказать, наш факультет не блистал шикарными удобствами‚а общежитие отдельный вид искусства. Когда заканчивала, сказала закончила и слава богу», — напісала Дар’я. На гэта рэктара адказала, што ўсё залежыць ад самога студэнта і яго жадання раскрыць патэнцыял.

Няма кандыцыянераў

«Установите, в актовыз залах кондиционеры. На вручении дипломов, в этом году, можно было упасть в обморок. Дышать нечем было, при такой жаре и скопление людей. Было очень жестоко («, — напісала Аліса.

«Я рада, что Вы выдержали это испытание! Желаю, чтобы в Вашей жизни вручение дипломов было самым жёстким испытанием. Над усилением мощности кондиционеров работаем», — парыравала Ірына.

Корпусы

«Красиво показали главный корпус университета Теперь можно показать абитуриентам факультет физиков и общежитие на БЛК. Думаю, им тоже интересно посмотреть на это», — напісала Yuki. Ірына паабяцала ёй, што да лістапада 2024 года будзе гатовы новы корпус на вул. Паповіча.

«Даа, поступила я в 2010 в этот красивый университет и 6 лет (с магистратурой) проучилась в ужасном здании, где было всего 7 рабочих аудиторий на 5 курсов дневного и 6 заочного отделений<…> Порой у нас пары были на улице (в 30 градусов на солнцепеке), в подсобке, в фойе, т.к. не хватало аудиторий», — распавяла claire. Гаворка ідзе пра факультэт псіхалогіі. Дзяўчына параіла абітурыентам удакладняць, дзе менавіта яны будуць вучыцца.

Хамства ў дэканатах

«Ушла после 1 курса из-за неадекватной бюрократии и некоторых преподавателей. В деканате хамят, позволяют называть студентов „идиотами“, приходишь туда, как к ним домой», — напісала карыстальніца. Рэктара выказала здагадку, што прычына сыходу была іншай.

Неадназначныя трэнды

На той жа старонцы Кітурка паўдзельнічала ў адным з трэндаў. На пытанне «Як за гэтую раніцу рэктар усё паспеў?» і прамаўляе словы песні Вольгі Бузовай на фоне — «Пока ты без дел». Фраза сугучная з іншай, мацюкальнай — «Пока ты п*здел».

Ірына Кітурка і трэнды TikTok

 — Что-то пошло не так, если ректор в своем кабинете на фоне государственного герба снимает видео под такую озвучку, — напісаў Rfhjbjhfgb.

 — Всё так! Не завидуйте! Ректор работает! И ректор в тренде со студентами! А Вам желаю отличного позитивного настроения!🥰

 — П&издец) очень надеюсь что работу данного ректора оценит минобразования как минимум. Печально, очень печально.

Большасць каментатараў падтрымалі трэнд і рэктара. У каментарах за яе заступаецца хросны сын.

Чытайце таксама: Рэктарку ГрДУ ўзнагародзілі за «лідарства і паспяховае кіраўніцтва». Пры ёй звальнялі выкладчыкаў і рэпрэсавалі студэнтаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025