Навіны

У цэнтры Гродна прадаюць будынак пачатку ХХ ст. Калісьці там было ўпраўленне Міністэрства сувязі

У Гродне на вуліцы Леніна, 23 прадаюць былы інтэрнат. Трохпавярховы будынак (два паверхі і мансарда) з цэглы выставілі на аўкцыён, паведаміў Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Будынак на вуліцы Леніна, 23. Крыніца: «ЯндексКарты»

Будынак плошчай амаль 329 кв.м належыць дзяржаве і зараз не выкарыстоўваецца. Там адключаны ацяпленне, каналізацыя і водазабеспячэнне. Побач з будынкам ёсць праезд і пляцоўка.

Зараз былы інтэрнат знаходзіцца на балансе Гродзенскага цэнтра нерухомасці.

Што гэта за будынак?

Будынак па вуліцы Леніна, 23 — дом Аляксандра Мазалеўскага, які пабудавалі з жоўтай цэглы ў 1910 — 1912 гадах. Першапачаткова ён не быў пафарбаваны. Дэкаратыўная аздоба сканцэнтравана на парадным фасадзе. Пабудову лічаць яркім прыкладам «цаглянага» стылю.

У савецкія часы ў ім па чарзе размяшчаліся розныя дзяржаўныя ўстановы: абласное ўпраўленне Міністэрства сувязі БССР, абласны аддзел «Саюздрук», транспартная кантора Міністэрства сувязі, абласны склад Міністэрства сувязі. У 1959 годзе там адкрылі сельскагаспадарчую школу, а ў 1982 годзе — інтэрнат прафесійна-тэхнічнай вучэльні № 41.

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна можна купіць будынак 1912 года. Колькі ён каштуе і што можна з ім рабіць?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025